Вы тут

Гомельскім школьнікам прапануюць уступіць у гурток "Юныя сябры міліцыі"

Прапанова ўступіць у гурток / gomel.today

Вучням пятых-восьмых класаў у гомельскай школе №67 (вул. Галавацкага, 105) прапанавалі запісацца ў гурток "Юныя сябры міліцыі". Групы плануюць зрабіць па 12-15 чалавек, займацца двойчы тыдзень і цалкам бясплатна, пішуць "Моцныя навіны".

Бацькі вучняў распавялі журналістам, што дзецям на занятках плануюць распавядаць пра законы, правы і міліцыю. Будуць гаварыць пра першую медыцынскую дапамогу, правілы дарожнага руху і здаровы лад жыцця. 

Прапанова такога гуртка абурыла некаторых бацькоў. Яны заявілі, што год таму ніякіх прэтэнзій не мелі б, але сёння гэта выглядае як здзек. Праўда, у кожнай паралелі знайшліся вучні, якія запісаліся ў гэты гурток.

Рэпутацыя міліцыі рэзка абрынулася пасля жорсткіх разгонаў мірных акцыяў пратэсту 9-12 жніўня. Многіх затрыманых пратэстоўцаў працягвалі збіваць у аддзяленнях міліцыі і ізалятарах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.