Гомельскі актывіст Канстанцін Жукоўскі абвесціў сухую галадоўку

Сухую галадоўку абвесціў асуджаны на пяць сутак арышту гомельскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі. Ён пратэстуе супраць рашэння суда аб адміністрацыйным арышце і выплаце штрафу.  Нагадаем, Цэнтральны суд Гомеля прызнаў Жукоўскага вінаватым у знявазе міліцыянтаў пры выкананні службовых абавязкаў.

Нібыта, актывіст назваў іх “бандытамі” і “марозаўцамі” (удзельнікі злачыннай групоўкі). За гэта Канстанціну Жукоўскаму быў прысуджаны штраф у памеры 930 тысяч рублёў. Акрамя таго, “за знявагу да суда” яго пакаралі пяцю суткамі адміністрацыйнага арышту.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі