Гомельскаму пастару пагражаюць крымінальнай справай за абрад хрышчэння

Пастару гомельскай суполкі хрысціян поўнага Евангелля "Жывая вера" Дзмітрыя Падлобку пагражае крымінальная справа, калі ён будзе ладзіць абрад хрышчэння. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Напрыканцы ліпеня Падлобку асудзілі ха хрышчэнне праведзенае ў двары прыватнага дома. Гэта ацанілі як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пастара аштрафавалі на 640 рублёў (20 базавых велічыняў).

А 24 жніўня пастару выдалі ў міліцыі папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона аб масавых мерапрыемствах: "Папярэдзілі, што калі будзе парушэнне закону яшчэ, то гэта ўжо можа быць крымінальная справа. А бонусам мяне апавясцілі, што цяпер цягам года кожны месяц са мной асабіста будзе сустракацца ўчастковы міліцыянт — каб праводзіць прафілактычную работу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.