Гомельскага праваабаронцу звальняюць з працы

Анатоль Паплаўны пяць гадоў адпрацаваў слесарам-інструментальшчыкам на вытворчым унітарным прыватным прадпрыемстве “Віпра”. Ніякіх спагнанняў за гэты час працаўнік не меў. Прычым гэта адзначана і ў паведамленні аб звальненні. “Дзякуем за добрасумленную працу!” — напісаў слесару дырэктар ВУПП “Віпра” Ігар Шчыгельскі.


Праваабаронца звязвае гэтае звальненне са сваёй палітычнай дзейнасцю. З яго словаў, чатыры гады ён не меў праблемаў з адміністрацыяй, але год таму прыйшоў новы дырэктар і ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў заключыць кантракт толькі на год. У прыватнай размове дырэктар сказаў падначаленаму, што робіць гэта па просьбе ці загаду КДБ.



“Дырэктар мне патлумачыў, маўляў, ты ж разумееш, я хачу тут застацца працаваць, і не хачу, каб з-за цябе былі праблемы”, — пракаментаваў Анатоль Паплаўны сайту spring96.org.



Праваабаронца за сваю дзейнасць неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, летам 2011 года падчас маўклівых акцый пратэсту быў вымушаны адбыць у ІЧУ 15-ці суткавы адміністратыўны арышт. Прымаў актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі