Глыбокае павінна трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса па колькасці вішнёвых дрэў

Закладка саду адбылася 30 красавіка. Гэтая падзея прымеркаваная да Вішнёвага фэсту, які адкрыецца ў Глыбокім сёлета 21 ліпеня. А ў наступным годзе горад адзначыць сваё 600-годдзе. Таму вішняў у новым садзе сёння было пасаджана 1414 штук.


Кіраўнік раёна прызваў глыбачан саджаць вішні дома, на сваіх прысядзібных участках, каб Глыбокае трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці вішнёвых дрэваў. “Нават калі хто і скрадзе адсюль некалькі саджанцаў, — заявіў чыноўнік, — яны ўсё роўна застануцца на глыбоцкай зямлі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі