Глен Хэнлан абвясціў спіс кандыдатаў у алімпійскую каманду па хакеі

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан абвясціў пашыраны спіс кандыдатаў у алімпійскую каманду, паведамляе "Прессбол". Варатары — Андрэй Мезін, Віталь Коваль (абодва "Дынама"), Ігар Брыкун, Дзмітры Карпікаў (абодва "Гомель"), Сяргей Шабанаў ("Юнацтва").

Абаронцы — Аляксандр Макрыцкі, Дзмітры Корабаў, Аляксандр Радзінсі (усе "Дынама"), Андрэй Башко, Андрэй Антонаў (абодва "Шахцёр"), Іван Вусенка, Уладзімір Копаць (абодва "Гомель"), Андрэй Коршунаў ("Металург"), Сяргей Ярковіч ("Юнацтва"), Віктар Касцючонак, Мікалай Стасенка (абодва "Амур"), Руслан Салей ("Каларада"), Сяргей Коласаў ("Грэнд Рэпідс, АХЛ"), Кірыл Гатавец ( "Шэтак Сэйнт-Мэры», юніёрская ліга ЗША), Уладзімір Дзянісаў (без клуба).

Нападнікі — Андрэй Стась, Сяргей Дзямагін, Павел Развадоўскі, Андрэй Міхалёў, Аляксей Яфіменка, Аляксандр Кулакоў (усе "Дынама"), Сяргей Дрозд, Дзмітры Мялешка, Арцём Дзямкоў, Яраслаў Чупрыс, Сяргей Задзяленаў, Дзмітры Дудзік, Яўген Кавыршын, Арцём Каркоцкі (усе "Шахцёр"), Аляксандр Бараўкоў, Арцём Сянькевіч, Канстанцін Захараў, Аляксандр Кітараў (усе "Юнацтва"), Аляксандр Вусенка, Ягор Філін (абодва "Гомель"), Аляксей Угараў (МУС), Аляксей Калюжны ("Дынама" Масква), Алег Антоненка ("Аўтамабіліст"), Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаеў"), Арцём Кіслы ("Трактар"), Міхаіл Грабоўскі, Міхаіл Стэфановіч (абодва "Таронта"), Сяргей Касціцын, Андрэй Касціцын (абодва "Манрэаль"), Ігар Равенка ("Прынс Альберт Рэйдэрс», WHL).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі