Гісторыя мігрантаў: "Мы не маглі дазволіць сабе рэабілітацыю дзяцей з аўтызмам"

Дзіця з аўтызмам у кансультацыйным цэнтры ў іарданскім Амане / REUTERS, Ali Jarekji
Дзіця з аўтызмам у кансультацыйным цэнтры ў іарданскім Амане / REUTERS, Ali Jarekji

Мігранты з Курдыстана Сарвін і Рэбаз правялі 10 сутак у лесе на беларуска-польскай мяжы дзеля дзяцей, расказвае агенцтва Rudaw.

Дыягназ іх сына і дачкі — "аўтызм". Магчымасці адправіць дзяцей у рэабілітацыйны цэнтр у Курдыстане ў сям'і не было.

“Рэабілітацыя аднаго дзіцяці — 600 долараў, а зарабляў 400”

Сарвін і Рэбаз жылі ў сталіцы іракскага Курдыстана — Эрбіле. Рэбаз быў рабочым і зарабляў 400 долараў на месяц. З гэтым заробкам дазволіць сабе дарагую рэабілітацыю для дзяцей сям'я не магла.

Гісторыя сям'і мігрантаў

Дзяржаўных цэнтраў рэабілітацыі для дзяцей з расстройствамі аўтычнага спектру яшчэ ў 2020 годзе было ўсяго тры. Месцаў там не хапала.

Напрыклад, у правінцыі Эрбіль каля тысячы дзяцей з аўтызмам. У адзіным дзяржаўным цэнтры ў 2019 годзе маглі паклапаціцца толькі пра 32 дзяцей. Зараз такіх месцаў тры, але і гэтага відавочна недастаткова.

У Курдыстане ёсць і прыватныя цэнтры, але рэабілітацыя там каштуе непад'ёмную для сям'і суму.

"Быў даступны адзін цэнтр, але ён каштуе 600 долараў на месяц. За дваіх дзяцей — 1200 долараў на месяц", — распавядае Рэбаз.

Мігранты спадзяюцца, што ў Еўропе іх дзеці змогуць атрымаць дапамогу.

"Яны будуць расці, і сітуацыя будзе пагаршацца, калі з імі не займацца", — кажа Рэбаз.

Дарога ў Еўропу

Сям'я заняла грошы ў сваякоў і адправілася да беларуска-польскай мяжы. Сарвін і Рэбаз кажуць, што правялі ў лесе 10 дзён без вады і ежы.

"У нас нічога з сабой не было. Мы проста спалі ля вогнішча", — успамінае Сарвін.

Праз 10 дзён, праведзеных у лесе, мігрантаў затрымалі польскія памежнікі. Цяпер яны знаходзяцца ў лагеры для бежанцаў і мігрантаў у Беластоку. Тут і правядуць бліжэйшыя два месяцы.

Урад стараецца, але

Усяго каля трох тысяч чалавек у Курдыстане маюць дыягназ "аўтызм", падлічыла арганізацыя Hope Autism Society.

История мигрантов: “Мы не могли позволить себе реабилитацию детей с аутизмом"
Адкрыццё новага цэнтра рэабілітацыі пры падтрымцы Чырвонага Паўмесяца ААЭ / kurdistan24.net

Сем'і і актывісты, якія займаюцца дапамогай людзям з аўтызмам, кажуць, што механізмы дапамогі ў існуючых цэнтрах не адпавядаюць міжнародным стандартам.

І год таму прэм'ер-міністр іракскага Курдыстана Масрур Барзані заявіў: ён дасведчаны аб праблемах, з якімі сутыкаюцца дзеці з расстройствамі аўтычнага спектру і іх сям'і. Таму ўрад вырашыў вылучыць грошы на стварэнне новага цэнтра для дзяцей з аўтызмам і абяцаў інвеставаць у іх стварэнне ва ўсім рэгіёне.

Прэм'ер Курдыстана анансуе будаўніцтва новага цэнтра

Сам прэм'ер ірацкага Курдыстана Барзані лічыць, што большасць людзей, якія сышлі з рэгіёну да мяжы Беларусі і ЕС, — проста эканамічныя мігранты. Яны паехалі ў Еўропу ў пошуках лепшага жыцця.

Але сітуацыя, у якую трапіла сям'я Сарвін і Рэбаза, адрозніваецца ад агульнай гісторыі, апісанай прэм'ерам. Рэбаз запэўнівае журналістаў, з якімі пагутарыў у цэнтры ў Беластоку: калі б не дзеці, ён ні за што не з'ехаў бы з Курдыстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі