Гісторыя гурта Akute, якую вы не маглі сабе ўявіць

Еўрарадыё працягвае ствараць альтэрнатыўную гісторыю беларускага року. Здагадайся, якія факты мы не прыдумалі, і атрымай запрашальнік на дваіх на канцэрт Akute.

Мы задалі Рому Жыгараву з гурта Akute пяць пытанняў пра гісторыю і жыццё гурта. А потым бессаромна склалі квіз, дзе з чатырох варыянтаў раманавых адказаў на кожнае пытанне насамрэч належыць яму толькі адзін.

Здагадайся, што адказваў нам Рома, дадай адказы і свой кантактны тэлефон у каменты да 19:00 — і чакай абвяшчэння вынікаў сёння ў 20:30 ў жывым эфіры Еўрарадыё.


Удзельнік, які набярэ больш за ўсіх правільных адказаў, атрымае запрашальнік на дваіх на заўтрашні канцэрт Akute у клубе Re:public. Пры наяўнасці некалькіх канкурсантаў з аднолькавай колькасцю правільных адказаў, лёс запрашальніка вызначыць латарэя.

Пытанні і дакладныя адказы на іх: 

1. Пры якіх абставінах пазнаёміліся Рома і Стас, якія складаюць касцяк гурта Akute?

А. Стас адгукнуўся на запыт гурта "Глюкі", які шукаў тады гітарыста. Там і пазнаёміўся з Ромам.

Б. Першы сумесны праект хлопцы зладзілі на ранішніку ў школе.

В. Стас і Рома — браты-двайняты.

Г. Праз магілёўскі сайт знаёмстваў.


2. Як Akute напісалі сваю першую песню "Непазбежна"?

А. Хлопцы сабраліся і пачалі валіць па панку. Вынікам "cумеснай імправізацыі" стала песня "Непазбежна".

Б. Стас атрымаў позву ў войска, і Рома напісаў песню з гора.

В. Гурт рыхтаваўся да выбараў 2010 года.

Г. Хлопцы заўважылі, што ў магілёўскім "Саюздруку" не з'явіўся каляндар мая на 2012 год.

3. Які фанацкі падарунак хлопцы лічаць самым запамінальным?

А.  Фанатка гурта Akute нарадзіла трайнятаў і назвала дзяцей у гонар музыкаў.

Б.  Фанаты зрабілі кампазіцыю з пластылінавымі фігуркамі ўдзельнікаў гурта амаль у натуральную велічыню.

В. Фанаты намалявалі калектыўны партрэт гурта, але пра бубнача чамусьці забыліся.

Г.  Журналістка Еўрарадыё вышыла крыжыкам тэкст песні "Іголкі" на нашым банэры. Вынік можна будзе ўбачыць на канцэрце ў Re:Public.


 4. Якія сюрпрызы гурт збіраецца зрабіць фанатам на канцэрце ў Re:Public?

А. Akute дапоўняць склад дударом, а Рома стане другім паўнавартасным вакалістам.

Б. Каб уратаваць канцэрт ад забароны вышэйшымі сіламі, Akute вырашылі запрасіць на разагрэў Ксенію Дзягельку.

В. Akute прэзентуюць свой першы кліп.

Г. Хлопцы збіраюцца сыграць усе песні, якія ёсць у гурта Akute. "Граць будзем, пакуль не ўпадзем", — абяцае Рома.


 5. Як гурт тлумачыць сакральны сэнс трохкутніка, намаляванага на вокладцы? 

А. Гурт лічыць свой трохкутнік паловай канцэптуальнага адказу Казіміру Малевічу.

Б. На вокладцы намаляваная рознакаляровая прызма, але на плоскасці гэтага не бачна. Тым больш, што малюнак манахромны, бо Магілёве ўсе прынтары чорна-белыя.

В. "Не існуе" — першы альбом з запланаванай серыі. Музыкі абяцаюць, што на наступных вокладках можна будзе ўбачыць "квадрацік, крыжык і кружок".

Г. Гэта піраміда індзейцаў мая, якая сімвалізуе "непазбежнасць" і сувязь з папярэднім альбомам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі