Гэты год будзе кепскім для беларускіх грыбнікоў

Сёлета ў беларукіх лясах чакаецца кепскі ўраджай журавінаў, а таксама будзе мала грыбоў. На гэта паўплывала сухое і анамальна гарачае надвор’е, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Як адзначыў спецыяліст, ураджай ягад сёлета ўвогуле знізіўся — гэта заўважна па чарніцах і суніцах. Што да журавінаў, то цяпер упаў узровень грунтовых водаў і тарфянікі перасыхаюць, таму з гэтымі ягадамі таксама будзе праблема.

Недахоп вады адаб’ецца і на ўраджаі грыбоў. Увесну вільгаці амаль не было, а летам лясная посцілка цалкам перасохла, таму грыбнікам раяць пачакаць наступнага года, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі