"Гэта звязана з жыццём, не з палітыкай": навошта мужчына падпаліў сябе ля РАУСа

Акт самаспалення каля РАУСа ў Смалявічах​
Акт самаспалення каля РАУСа ў Смалявічах​

Ён часта лаяўся з грамадзянскай жонкай. І вось пасварыўся тры месяцы таму, яна пераехала ад яго да мяне. А сёння, верагодна, палаяўся сам з сабой.

Мужчыну, які падпаліў сябе каля РАУС, завуць Сяргей Радчэня. Сяброўка яго грамадзянскай жонкі Зоя Валер'еўна распавяла Еўрарадыё аб ім і яго магчымых матывах.

Сяргею 36 гадоў, ён родам з вёскі Задомля Смалявіцкага раёна. Працаваў у Мінску, у краме "Віталюр" грузчыкам. Па адукацыі — юрыст, адукацыя вышэйшая.

— Ён прыйшоў да РАУСа, верагодна, проста выпіў і сам сябе падпаліў, што тут скажаш. Усё, што бачылі ў інтэрнэце, гэта праўда, — кажа Зоя. Прычынай трагічнага выпадку стаў алкаголь, лічыць яна.

"Это связано с жизнью, не с политикой": зачем мужчина поджёг себя у входа в РОВД
Сляды ад полымя на месцы здарэння, перад РАУСам / Фота: Радыё Свабода

Ніякіх лозунгаў і запісак перад самаспаленнем Сяргей не пакінуў. "Гэтая гісторыя зусім не пра гэта. Гэта звязана з жыццём, але ніяк не з палітыкай. У яго гэта ўжо было... Ён заўсёды хацеў скончыць жыццё самагубствам".

У інтэрнэце пішуць, што ён ужо не першы раз спрабуе звесці рахункі з жыццём, ці так гэта?

— Гэта не быў нейкі запой, ён там палаяўся з кімсьці. Яго забіралі пазаўчора супрацоўнікі міліцыі, сапраўды. Вядома ж, адпусцілі. Вось ён прыехаў з начной змены, і нешта такое адбылося. Ён ужо нядаўна прыходзіў у краму да дзяўчат, мне распавядалі. Быў выпіўшы, сказаў ім: "Выклікайце мне хуткую дапамогу, я буду вешацца".

У Сяргея ёсць сваякі: маці, брат, сястра, бабуля. Аднагадовая дачка, якая цяпер жыве з грамадзянскай жонкай. Ім паведамілі, што Сяргей знаходзіцца ў рэанімацыі: "Нам сказалі, што там цяпер вельмі складаная сітуацыя, прыязджайце з дакументамі, будзем камунікаваць, маці паехала туды".

Урачы кажуць, што ў Сяргея Радчэні апёкі 95 % цела, у тым ліку — дыхальных шляхоў.
 

МУС размясціла на Youtube відэа гэтай трагедыі. На ім бачны момант самападпала. Але пазней відэа было выдаленае ў звязку з парушэннем правілаў сэрвісу відэахостынга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі