Вы тут

Гэта неверагодны гонар: Святлана Ціханоўская вылучана на Нобелеўскую прэмію міру

Святлана Ціхановская выступае з прамовай на ўручэнні прэміі Сахарава ў парламенце ЕС у Брусэлі, Бельгія, 16 Снежня 2020 года / Reuters

Святлана Ціханоўская вылучана на Нобелеўскую прэмію міру. З такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Літвы Гітанас Неўседа, піша агенцтва BNS.

Лаўрэат прэміі будзе вядомы толькі ў кастрычніку 2021 года, але падаваць кандыдатуру трэба да 31 студзеня. Зрабіць гэта могуць парламентарыі, чыноўнікі, прафесары універсітэтаў, ранейшыя лаўрэаты, сябры нарвежскага Нобелеўскага камітэта міру і іншыя.

"Гэта неверагодны гонар, і я дзякую Літве за ўсю падтрымку, якую яна аказвае беларусам. Бо вылучэнне — гэта не мая заслуга, гэта дасягненне народу Беларусі, чыім мірным пратэстам захапляюцца мільёны людзей у розных краінах", — адрэагавала Святлана на навіну.

У 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.