Вы тут

Героя мема пра памідоры са смятанай зноў арыштавалі на 15 сутак

Анатоль Шалковіч

Героя мема пра памідоры са смятанай не выпусцілі з Акрэсціна. Яго зноў арыштавалі на 15 сутак, паведаміў у сацсетках знаёмы мужчыны.

65-гадовага Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада і прысудзілі яму 15 сутак арышту. Яны мусілі скончыцца сёння, але на волю ён так і не выйшаў. Па якіх артыкулах судзяць мужчыну, невядома. 

“Пакаяльнае” відэа з Шалковічам, дзе ён прызнаўся ў любві да чырвонага і белага колераў, адразу стала вірусным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.