Германія ўпершыню перадала Украіне інжынерныя танкі Dachs. Тры такія бронемашыны ўвайшлі ў новы пакет ваеннай дапамогі.
Нямецкі танк Pionierpanzer 2A1 Dachs называюць "Барсуком". Гэта дапаможная інжынерная машына. Яна створана на базе Leopard 1. Dachs забяспечаны вялізнай гідраўлічнай экскаватарнай стралой. Ён займаецца вызваленнем дарог ад перашкод, праводзіць разнастайныя будаўнічыя працы.
Таксама Украіна атрымае запчасткі да танкаў Leopard і БМП Marder, 70 кулямётаў MG3, 30 сістэм выяўлення варожых дронаў.

facebook.com