Вы тут

Германія прыпыняе дэпартацыю правапарушальнікаў у Беларусь

Мяжа / unsplash.com

З-за агрэсіўнай вайны Расіі з Украінай ўсе федэральныя зямлі Германіі прыпыняюць дэпартацыю злачынцаў і асоб, якія падлягаюць высылцы ў краіны Усходняй Еўропы: Беларусь, Расію, Украіну і іншыя.

"Дэпартацыя немагчымая праз закрыццё паветранай прасторы і прыпынення прамога рэгулярнага паветранага спалучэння па фактычных прычынах" — паведаміла выданне Welt у МУС Баварыі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.