Генпракурор выказаўся пра справу Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах

Генпракурор выказаўся пра справу Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах

Генпракурор Беларусі выказаўся пра гучную справу салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, які сёлета загінуў у Печах. Паводле слоў Аляксандра Канюка, ужо распачатыя 15 крымінальных спраў і прыкладна столькі ж налічваецца фігурантаў. Падрабязнасці расследавання Канюк не стаў раскрываць. Ён паведаміў, што сустракаўся з маці Коржыча і яна “будзе асабіста прымаць удзел у некаторых следчых дзеяннях”. Аляксандр Канюк адзначыў, што трымае гэтую справу на пастаянным кантролі, інфармуе партал tut.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, цела Аляксандра Коржыча было знойдзена ў вайсковай частцы, дзе ён служыў, 3 кастрычніка. Следства разглядае версіі суіцыду, давядзення да суіцыду і забойства.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі