Генпракуратура прапануе свой сайт для змагання з "дзедаўшчынай" у войску

Паведаміць пра "дзедаўшчыну" ў беларускім войску цяпер можна на сайце Генеральнай пракуратуры — prokuratura.gov.by. Там з'явіўся спецыяльны раздзел "За законнасць у войсках".
Наведвальнікам сайта прапануецца дасылаць свае "сігналы" на электронную пошту, а таксама тэлефанаваць на пэўныя нумары. Пры гэтым Генпракуратура абяцаў, што па кожным выпадку будзе праводзіцца дасканалая праверка атрыманых звестак.

БЕЛТА нагадвае, што летась на сайце Генпракуратуры адкрылася рубрыка па прыёму паведамленняў пра карупцыйныя злачынствы. Гледзячы на тое, што грамадзян папярэджваюць пра крымінальную адказнасць за заведама ілжывы данос, не ўсе факты пра карупцыянераў знайшлі пацверджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі