Генпракуратура хоча ўвесці дзяржкантроль за дзецьмі ў Інтэрнэце

У Беларусі хочуць увесці дзяржкантроль за дзецьмі ў Інтэрнэце / pixabay.com
У Беларусі хочуць увесці дзяржкантроль за дзецьмі ў Інтэрнэце / pixabay.com

У Беларусі хочуць увесці дзяржаўны кантроль за перабываннем дзяцей у Інтэрнэце. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 6 сакавіка заявіў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.

"Па прапанове Генеральнай пракуратуры прапрацоўваецца пытанне аб укараненні сістэмы дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у сетцы Інтэрнэт.

Як варыянт, гэта можа быць абмежаванне часу знаходжання дзяцей у сетцы Інтэрнэт, прымяненне магчымасцяў штучнага інтэлекту для абмежавання доступу да розных рэсурсаў", — перадае словы Стука прэс-служба Генпракуратуры.

Тым часам МУС прапануе ўвесці адказнасць за прагляд дзіцячай парнаграфіі.
 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі