Гендырэктар ФК "Мінск": Дзяўчат бачыў, але не ведаў, што гэта порнаактрысы

Гендырэктар ФК "Мінск": Дзяўчат бачыў, але не ведаў, што гэта порнаактрысы

Супрацоўнікі футбольнага клуба "Мінск" патлумачылі скандал з рэкламным фотаздымкам. Як паведамляла Еўрарадыё, у сацсетках клуба з'явілася рэкламнае фота з дзяўчатамі. Інтэрнэт-карыстальнікі апазналі, што гэта порнафота, апрацаванае з дапамогай фоташопу. Сцэнічныя псеўданімы порнаактрыс — Ariel, Caprice і Carisha.

Гендырэктар "Мінска" Ігар Шлойда ў каментары сайту by.tribuna.com паведаміў: "Дзяўчат прыгожых бачыў, але што гэта порнаактрысы не ведаў".

Па словах маркетолага футбольнага клуба Аляксандра Багайчука,  прэзентацыя новай формы клуба і новага спонсара мусіла адбыцца ў выглядзе бодзі-арта. Па дапамогу клуб звярнуўся да спецыяліста, які займаецца фотамантажом. "Ён зрабіў. Дзяўчынкі прыгожыя, выглядае добра, але хто яны такія, мы не ведалі. Арыгінальнага здымка я не бачыў", — кажа Багайчук.

Маркетолаг паведаміў, што з гэтым дызайнерам клуб звязвацца больш не будзе.

Гендырэктар ФК "Мінск": Дзяўчат бачыў, але не ведаў, што гэта порнаактрысы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі