Генасамблея ААН правядзе пасяджэнне да 30-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Генасамблея ААН правядзе пасяджэнне да 30-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка Генеральная Асамблея ААН правядзе спецыяльнае пасяджэнне, прымеркаванае да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Як інфармуе ТАСС, на ім выступяць генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, старшыня 70-й сесіі ГА Могенс Люкетофт, а таксама прадстаўнікі Беларусі, Украіны і Расіі.

Генасамблея кожныя тры гады прымае рэзалюцыю па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў аднаўленні пацярпелых ад Чарноыбльскай катастрофы раёнаў. Таксама рэзалюцыя скіраваная на распаўсюд інфармацыі пра наступствы радыяцыйнага забруджвання. Апошні раз такая рэзалюцыя прымалася ў снежні 2013 года, а яе абноўленую версію вынесуць на галасаванне напрыканцы гэтага года.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года. Яна лічыцца найбуйнейшай катастрофай у галіне ядзернай энергетыкі. Ад выбуху ў рэактары радыеактыўнае забруджванне закранула больш за 57 тысяч кв. км тэрыторыі Расіі, 42 тысячы кв. км Украіны і 47 тысяч кв. км Беларусі. На гэтых тэрыторыях на той момант пражывалі як 6,9 млн чалавек.

Апошні раз буйныя мерапрыемствы, прысвечаныя аварыі на ЧАЭС, праводзіліся ў ААН у 2011 годзе, калі адзначалася 25-годдзе трагедыі. Пан Гі Мун наведаў раён катастрофы, а ў штаб-кватэры сусветнай арганізацыі празваніў "Звон свету".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі