Гебрэесус: самаізаляцыя не дапаможа канчаткова перамагчы каранавірус

Гебрэесус: самаізаляцыя не дапаможа канчаткова перамагчы каранавірус

Самаізаляцыя і каранцін не дапамогуць канчаткова перамагчы пандэмію каранавіруса. Такую заяву зрабіў у Жэневе Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус. Ён мяркуе, што такія меры толькі дазволяць выйграць час у барацьбе з распаўсюдам каранавіруса.

Гебрэесус заявіў, што прарыву можна дасягнуць найперш праз паляпшэнне сістэмы аховы здароўя (уключна з новымі бальніцамі) і падрыхтоўкі медыцынскага персаналу, гатовага працаваць з хворымі. Важна выявіць усіх інфіцыраваных і іх кантакты, павялічыць колькасць тэстаў на каранавірусную інфекцыю COVID-19.

"Гэтыя меры дапамогуць не толькі спыніць распаўсюд віруса, але і не дапусціць аднаўленне эпідэміі пасля зняцця ўсіх абмежаванняў", — мяркуе кіраўнік СААЗ. Паводле яго слоў, калі зноў пачнуць адкрывацца школы і прадпрыемствы, то гэта толькі часова, бо пасля іх давядзецца зноў закрыць.

Кароткі рэцэпт ад Гебрэесуса такі: "Знаходзіць, ізаляваць, тэставаць, лячыць, адсочваць".

У свеце на сённяшні дзень налічваецца больш за 480 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 21,5 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі