"Газпром" з 3 сакавіка на 25% скароціць пастаўкі газу ва Украіну

Перамовы "Газпрома" з украінскім бокам не далі выніку, пастаўкі газу могуць быць скарочаныя на 25% з 3-га сакавіка. Пра гэта сёння заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага холдынга Сяргей Купрыянаў. Паводле яго словаў, двухдзённыя перамовы з прадстаўнікамі Украіны не
далі выніку і запазычанасць за пастаўлены ў 2007 годзе газ дагэтуль не
ўрэгуляваная. Акрамя таго, паволе Купрыянава, ужо сёлета Украіна
запазычылася Расіі за газ каля 600 млн долараў.

Пры гэтым не падпісаныя
пагадненні, якія вызначаюць схему далейшага супрацоўніцтва ў газавай
сферы, цытуе словы Купрыянава РИА "Новости".

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Аляксандр Турчынаў на прэс-канферэнцыі ў
Мінску заўважыў, што падставаў для скарачэння паставак расійскага газу
ва Украіну ён не бачыць. Паводле яго словаў, за газ, пастаўлены ў 2007
годзе, Украіна цалкам разлічылася і дакументы, якія гэта пацвярджаюць,
былі перададзеныя "Газпрому", інфармуе УНІАН.