Гаспадар кватэры, якая ўзарвалася ў Валгаградзе, стаяў на ўліку ў псіхіятра

Гаспадар кватэры, якая ўзарвалася ў Валгаградзе, стаяў на ўліку ў псіхіятра

Выбух газу ў расійскім Валгаградзе адбыўся ў кватэры, дзе пражываў псіхічна хворы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар следчага ўпраўлення СКР па Валгаградскай вобласці Наталля Куніцкая.

Паводле яе словаў, якія пераказвае РБК, 25-гадовы мужчына стаяў на спецыялізаваным ўліку ў псіхіятра. У кватэры ён пражываў разам з 76-гадовым дзядулем. Паводле звестак праваахоўных органаў, менавіта дзядуля і загінуў пры выбуху — яго цела знайшлі 20 снежня.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 снежня ў шматпавярховым доме ў Валгаградзе адбыўся выбух бытавога газу ў адной з кватэраў. Пры гэтым абрынулася знешняя сцяна будынка з другога па дзявяты паверх і пачаўся пажар. Пашкоджанні атрымалі 36 кватэраў дома, 11 чалавек трапілі ў лякарні з траўмамі рознай ступені цяжкасці, у іх ліку двое дзяцей.

Звесткі пра загінулых адрозніваюцца. МНС афіцыйна пацвярджае гібель аднаго чалавека. Намеснік кіраўніка МНС Расіі Леанід Бяляеў заявіў, што пад заваламі могуць заставацца да пяці чалавек, іх пошукі працягваюцца.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі