Гару Гедыміна ў Вільні ўратавалі ад апоўзняў: на ёй больш не будзе дрэваў

Гару Гедыміна ў Вільні ўратавалі ад апоўзняў: на ёй больш не будзе дрэваў

Гара Гедыміна ў Вільні, пацярпелая ад апоўзняў, даведзеная да ладу. Як піша Delfi, да аднаўленчых працаў далучаліся замежныя спецыялісты — геолагі і архітэктары. Працэс аднаўлення паверхні гары доўжыўся 15 месяцаў і каштаваў 3 мільёны еўра. На праведзеныя працы архітэктары даюць 120-гадовую гарантыю.

Нямала шкоды нанесла вада. Цяпер на паверхню гары насыпалі спецыяльны грунт і накрылі яе дзірваном, які ўвесь час паліваюць. Дрэвы на гары Гедыміна саджаць не будуць, бо менавіта яны сталі асноўнай прычынай апоўзняў

Спецыялісты мяркуюць, што калі дрэва вырастае, яго карані сыходзяць не толькі ў шырыню, але і ў глыбіню, падчас бур і моцнага ветру дрэва, разгойдваючыся, расхіствае і мацярынскі грунт, той, які быў нанесены яшчэ ледавікамі.

Гара Гедыміна, на якой знаходзіцца знакамітая вежа, лічыцца сімвалам Літвы. Доўгі час яна знаходзілася ў аварыйным стане, таму літоўскі ўрад прыняў рашэнне выдзеліць сродкі на яе выратаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі