Вы тут

“Гарадзея” саступіла брэсцкаму “Дынама”, а “Мінск” перамог “Славію”

ФК "Дынама-Брэст"

У пятніцу, 20 верасня пачаліся матчы 22 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Гарадзея” на сваім полі прымала брэсцкае “Дынама” і саступіла з лікам 1:3. “Мінск” у той самы дзень прымаў мазырскую “Славію” і сціпла перамог —  1:0.

Сёння, 21 верасня, пройдуць наступныя матчы гэтага тура: “Слуцк” —  “Тарпеда-БелАЗ”, “Шахцёр” —  “Віцебск”, “Нёман” —  “Дняпро”.

Скончыцца тур у нядзелю, калі пройдуць матчы “Энергетык-БДУ” —  “Іслач”, “Гомель” —  “Дынама” (Мінск). У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  БАТЭ будзе залічаны тэхнічны вынік —  0:3.