Гарачую ваду ў кватэрах мінчукоў адключаць не больш чым на 14 дзён

З 10 траўня ў жылым сектары Мінска пачнецца паэтапнае адключэнне гарачай вады. Пра гэта са спасылкай на прадпрыемства "Мінскія цеплавыя сеткі" паведамляе БелТА”.

Першымі адчуюць нязручнасці жыхары вуліц Берута, Адоеўскага, Кальварыйскай, Марцінкевіча, Прытыцкага, Скрыганава, Сердзіча, Жудро, Глебкі, Альшэўскага, Матусевіча, Бірузова, Прытыцкага і праспекта Пушкіна.

У перыяд планавых прац па падрыхтоўцы цеплавых сетак да працы ў восеньска-зімовы перыяд час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны.

У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць незапланаваных рамонтных работ, тэрмін адключэння гарачай вады не будзе перавышаць 14 дзён, падкрэслілі адмыслоўцы з "Мінскіх цеплавых сетак".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі