Ганна Канапацкая адмовілася ад удзелу ў дэбатах

Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё

Ганна Канапацкая адмовілася ад удзелу дэбатах. Пра гэта кандыдат у прэзідэнты паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Такое рашэнне яна патлумачыла тым, што "адзіны рэальны супернік" таксама адмовіўся ад дэбатаў. Відавочна, што гаворка пра Аляксандра Лукашэнку.

"Як вопытны палітык я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя больш слабымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячым шоу пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчатак-хахатушак, дазволіць сабе не магу ніяк.

Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць", — напісала Канапацкая.

14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты Ганну Канапацкую, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачня, Святлану Ціханоўскую і Аляксандра Лукашэнку. Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі было адмоўлена.

16 ліпеня штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы абвясцілі аб сваім аб'яднанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі