Ганарары Азаранкі на Australian Open знізіліся ў 14 разоў

Ганарар Вікторыі Азаранкі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў параўнанні з 2013 годам знізіўся ў 14 разоў — без уліку падаткаў яна атрымала “бруднымі” 175 тысяч долараў.

Два гады таму беларуска атрымала на турніры свой максімальны ганарар 2 мільёны 430 тысяч долараў — тады яна стала пераможцай. У 2014 годзе Азаранка скончыла выступ на Australian Open, прайграўшы ў ¼ фіналу і зарабіла 270 тысяч долараў. Цяпер яна прайграла ў 1/8 фіналу і атрымае толькі 175 тысяч, піша Прессбол.

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі