Вы тут

Гамяльчанка адсудзіла ў камунальнікаў 2000 рублёў за зламаную руку

Гамяльчанка даказала ў судзе, што зламала руку праз камунальнікаў / pixabay.com

Гомельская пенсіянерка адсудзіла ў камунальнікаў 2000 рублёў як кампенсацыю за зламаную руку, паведамляе Гомельскі абласны суд.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2019 года. Жанчына ішла па вуліцы Броўкі, павалілася на разбураны бардзюр з арматурай, які яна не заўважыла праз непрыбраную лістоту. У выніку гамяльчанка атрымала траўму — паламала руку.

Пенсіянерка падала ў суд на камунальнікаў за тое, што яны не забяспечыла належны стан інфраструктурных аб'ектаў і своечасовую прыборку тэрыторыі. Маральную шкоду ад дзеянняў камунальнікаў яна цаніла ў 3,5 тысячы рублёў.

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля, аднак, знізіў кампенсацыю да 2000 рублёў. 

Камунальнікі паспрабавалі абскардзіць прысуд, але судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пакінула іх апеляцыю без задавальнення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.