Галоўурач БХМД: 4 ліпеня не было ні забітых людзей, ні адарваных канечнасцяў

Галоўны лекар Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка аспрэчыў чуткі аб смерці каго-небудзь з пацярпелых у выніку выбуху ў сталіцы ў ноч на 4 ліпеня. Па яго словах, у пацярпелых таксама не было адарваных канечнасцяў.

На сёння ў клініцы знаходзіцца чацвёра пацярпелых ад выбуху. Стан аднаго з іх "цяжкі, але стабільны". Гэта хлопец 18 гадоў, які паступіў у лякарню з пранікаючым раненнем брушной поласці.

Узрост астатніх трох хворых — ад 18 да 24 гадоў. Па словах В.Сірэнка, яны паступілі з "мінна-выбухнымі траўмамі", у асноўным ніжніх канечнасцяў. Іх стан здавальняючы. Адзін з іх рыхтуецца да выпіскі.

Таксама галоўдоктар паведаміў, што сёння працягваецца праца кансіліўма Міністэрства аховы здароўя, спецыялісты якога аглядаюць пацярпелых у мінскіх клініках і пры неабходнасці прызначаюць ім лячэнне.

Як паведамлялася раней, асноўная частка пацярпелых была накіраваная ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу, у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі і ў 2-ю клініку. Спецыялізаваная меддапамога ўсім пацярпелым, паведаміў галоўдоктар, была аказаная на працягу гадзіны пасля выбуху.

Нагадаем, у выніку выбуху па медыцынскую дапамогу, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі. Усе пацярпелыя былі эвакуяваныя з месца здарэння на працягу 20 хвілін. Для аказання першай медыцынскай дапамогі былі задзейнічаныя 18 брыгад хуткай дапамогі. Усяго шпіталявана 47 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Паводле БелаПАН
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі