Галоўрэда "Медиа-Полесье" міліцыянты пагражалі "забраць у кайданках"

Галоўрэда "Медиа-Полесье" міліцыянты пагражалі "забраць у кайданках"

За просьбу аформіць позву належным чынам міліцыянты прыгразілі галоўнай рэдактарцы сайта "Медиа-Полесье" Святлане Гарда, што забяруць яе ў кайданках, піша прэс-служба БАЖ.

15 кастрычніка Святлане Гарда затэлефанаваў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Лунінецкага райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Віталь Рылач. Ён сказаў, што рэдактарка павінна прыйсці ў РАУС і даць тлумачэнні наконт здымкі відэа 9 жніўня. У адказ жанчына папрасіла аформіць позву належным чынам. Пасля гэтага і прагучала пагроза, што міліцыянты "прыедуць і забяруць у кайданках".

Па словах Святланы, міліцыянты прыязджалі да яе дадому, калі яна была ў адпачынку. Дома быў яе сын, журналіст сайта Максім Гарда. Міліыянты патрабавалі ад яго сказаць, дзе знаходзіцца Святлана. 

Дарэчы, гэтым летам супраць выдання заводзілі адміністрацыйную справу за "пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны". Нагодай стаў артыкул пра Святлану Ціханоўскую

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі