Галоўным трэнерам салігорскага “Шахцёра” стаў Марэк Зуб (фота)

Галоўным трэнерам салігорскага “Шахцёра” стаў Марэк Зуб (фота)

Галоўным трэнерам салігорскага “Шахцёра” стаў Марэк Зуб. Польскі спецыяліст распачне працу з лідарам беларускага футбольнага чэмпіянату з 19 ліпеня. Як інфармуе прэс-служба клуба, Зуб пазнаёміўся з камандай, паглядзеў клубную інфраструктуру. Паляк трэніраваў каманды ў Польшчы, Літве, Кітаі. Сёлета ён працаваў галоўным трэнерам “Спартака” з Юрмалы (Латвія).

Трэнерскі штаб будзе сфармаваны на наступным тыдні. Пакуль у яго ўвайшоў у якасці аднаго з асістэнтаў галоўнага трэнера Аляксандр Юрэвіч, былы гулец “Шахцёра” і БАТЭ.

Як вядома, былы галоўны трэнер “Шахцёра” Алег Кубараў днямі сышоў з каманды. Адбылося гэта пасля таго, як гарнякі выбылі з кваліфікацыі Лігі Еўропы ўжо на яе першай стадыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі