Галоўны трэнер БАТЭ: Прэміяльныя на каманду складуць 1 млн еўра

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля матчу з "Леўскі" быў шчаслівы і змучаны напружаным матчам.  "Ужо няма эмоцый, - цытуе словы Ганчарэнкі match.by. - У канцы сам бег у атаку і абарону разам з камандай. Я люблю гэтую каманду - нягледзячы на страту лідэра (на 43-й хвіліне быў выдалены з поля Генадзь Блізнюк - ЕРБ) мы змагаліся да канца... У лёсаванні групы (Лігі чэмпіёнаў - ЕРБ) хацелася б патрапіць на грандаў, каб адчуць Лігу цалкам. Нам будзе вельмі цяжка, але ў каманды ёсць рэзервы росту і з кожным матчам мы будзем прыбаўляць... Я цяпер не гатовы гуляць на 2 фронты - Ліга і чэмпіянат, але пасядзім - падумаем і знойдзем рашэнне, як нам фінішыраваць зімой... Прэміяльныя на каманду складуць 1 мільён еўра". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі