Галоўны рабін Масквы з'ехаў з Расіі пасля патрабавання падтрымаць "спецаперацыю"

Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт​ / twitter.com/avitalrachel
Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт​ / twitter.com/avitalrachel

Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт з'ехаў з Расіі пасля патрабавання падтрымаць дзеянні РФ ва Украіне. Пра гэта ў Twitter напісала яго нявестка Авіталь Чыжык-Гольдшміт. Паводле яе слоў, Пінхаса Гольдшміта прасілі публічна падтрымаць расійскую "ваенную аперацыю", але ён адмовіўся. У пачатку траўня рабін з'ехаў у Венгрыю, там некаторы час дапамагаў украінскім уцекачам, а затым перабраўся ў Ізраіль.

Чыжык-Гольдшміт піша, што з моманту адмовы ад публічнай падтрымкі "спецаперацыі" бацькі яе мужа "знаходзяцца ў выгнанні з супольнасці, у якой яны любілі, будавалі і выхоўвалі сваіх дзяцей больш за 33 гады".

Авіталь Чыжык-Гольдшміт таксама апублікавала ў сябе ў Twitter здымак французскай газеты Le Figaro, дзе апублікаваны артыкул пра яе свёкра. Яна расказала, што новым рабінам Масквы спрабавалі зрабіць Давіда Юшуваева. Аднак пасля ўмяшання Ізраіля расійскія рабіны зноў абралі Гольдшміта на пасаду, які ён займаў больш за 30 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі