Галоўная дзеючая асоба пашкадавала ўжо: абмяркоўваем фразу "выражам нягоднікаў"

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю BBC / BBC
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю BBC / BBC

Аляксандр Лукашэнка ўжо мог пашкадаваць аб выказванні "выражам усіх мярзотнікаў, якіх вы фінансавалі", лічыць прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.

— Я думаю, што гэта як у сітуацыі з аўтаматам, калі галоўная дзеючая асоба потым моцна пашкадавала аб гэтым. Мне здаецца, гэта не тая сітуацыя, калі трэба палохаць кагосьці. Каго палохаць? Ужо ўсе НДА зачыненыя, стварыць новую нельга без дазволу ўладаў — так што і палохаць няма каго, — кажа Янчук у эфіры Еўрарадыё.

Рэзананснае выказванне, якое стала загалоўкам поўнага інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі ВВС, — яго адказ на пытанне аб прычынах закрыцця ў Беларусі НДА.

“Выражам усіх нягоднікаў, якіх вы фінансавалі. Ах, вы заклапаціліся, што мы знішчылі вашы структуркі, НКА, НДА і іншыя, якія яго фінансавалі. Мы людзей, якія працавалі на Беларусь, якія дапамагалі людзям, пальцам не кранулі, а тых, якія карысталіся вашай дапамогай, атрымліваючы ад вас фінансаванне <...> Калі мы кагосьці не ліквідавалі, то мы іх ліквідуем ў бліжэйшы час", — сказаў Лукашэнка.

Янчук акцэнтуе ўвагу на тым, што неўзабаве пасля гэтай заявы Лукашэнка адпраўляецца ў лагер мігрантаў, дзе дэманструе "суцэльны гуманізм і клопат" на фоне "негуманнага польскага злыдня".

— Ёсць карцінка для знешняга продажу, а ёсць карцінка для сваіх​.

Поўную версію гутаркі Янчука глядзіце на канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі