Галодныя рабаўнікі забралі ў гродзенца сумку з прадуктамі і з'елі іх

Галодныя рабаўнікі забралі ў гродзенца сумку з прадуктамі і з'елі іх

27-гадовы гродзенец стаў ахвярай начнога рабунку, пакуль чакаў транспарт на прыпынку "Аўтавакзал".

Як піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкаму, здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны. Малады чалавек зайшоў у краму і купіў дадому прадукты. Пакуль ён стаяў на прыпынку, пакет з прадуктамі прывабіў двух мужчын, якія праходзілі міма. 

Мужчыны 45 і 46 гадоў падышлі да гродзенца, выхапілі пакет з ежай і ўцяклі ў двары. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, і неўзабаве праваахоўнікі затрымалі нападнікаў. 

Аднак высветлілася, што скрадзеныя прадукты (агульным коштам 12 рублёў) мужчыны паспелі з'есці. Нападнікі патлумачылі, што былі галодныя, а грошай на ежу не маюць, бо ніхто з іх не працуе. Гэта і падштурхнула іх да рабаўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі