Вы тут

Галіна Лагацкая, якая выйшла з партрэтам бацькі-ветэрана, атрымала 20 сутак

Галіна Лагацкая на вулічнай акцыі ў 2020 годзе

Галіна Лагацкая, якая на Дзень Перамогі выйшла з партрэтам бацькі-ветэрана, атрымала 20 сутак арышту, паведамляе "Наша ніва". Жанчыну затрымалі 9 траўня на плошчы Перамогі ў Мінску.

Па версіі міліцыі, Лагацкая нібыта "мацюкалася ў грамадскім месцы", а пасля "супраціўлялася пры затрыманні". Сваю віну яна не прызнала. Суд Партызанскага раёна разглядаў адміністрацыйную справу таемна з удзелам дзяжурных супрацоўнікаў. Пра пасяджэнне не паведамілі ні сваякам, ні адвакату. У закрытым рэжыме судзілі яшчэ некалькі чалавек, затрыманых 9 траўня.

З лета 2020 года Галіну Лагацкую неаднаразова затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яна атрымлівала арышт ці штраф.

Сястра Галіны Ларыса працавала ў Мінску паштальёнам. Яе асудзілі на тры месяцы арышту за "зліў" даных пра дзясяткі міліцыянераў, якія выпісвалі газету "На страже".

Сёстры Ларыса і Галіна / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.