Фядута: Барадзін мужна перакладаў паперы з аднаго стала на другі

111006 FjadutaS.mp3

Еўрарадыё: Барадзіна можа змяніць прадстаўнік прэзідэнта Расіі у Прыволжскім округу Грыгорый Рапота. З чым, на вашую думку, звязаная такая змена кадраў?

Аляксандр Фядута: Спадар Барадзін сядзіць на сваім месцы ўжо дастаткова даўно. Прызначаны ён быў на самым пачатку прэзідэнцтва Ўладзіміра Пуціна. Зразумела, што часы змяніліся, ужо трэба кагосьці, хто адпавядае новаму часу.

Нягледзячы на тое, што была інфармацыя пра ініцыяванне адстаўкі Барадзіна беларускім бокам, усё ж такі існуюць падставы, каб меркаваць, што перш за ўсё Павал Барадзін не задавальняе сённяшняе кіраўніцтва Расіі. Ён не адпавядае таму націску, таму перш за ўсё эканамічнаму ладу, які спрабуе ўсталяваць на постсавецай прасторы Ўладзімір Пуцін са сваім атачэннем. Я думаю, што спадар Рапота, які мае вялікі досьвед працы перш за ўсё ў сілавых ведамствах, у пытаннях гандлю зброяй, здолее пабудаваць адносіны з кіраўніцтвам Беларусі крыху інакш.

Еўрарадыё: Якімі могуць быць гэтыя адносіны? Зразумела, што інтэграцыя паміж Беларуссю і Расіяй будзе больш шчыльнай, але ў чым яна будзе праяўляцца?

Аляксандр Фядута: У эканоміцы перш за ўсё. Пацалункі замест нафты ўжо не ідуць. Іншыя каціроўкі.

Еўрарадыё: Што зрабіў спадар Барадзін для саюза Беларусі і Расіі?

Аляксандр Фядута: Ён мужна перакладаў паперы з аднаго стала на другі. Больш нічога сказаць немажліва, таму што апроч як на паперы саюзнай дзяржавы не існуе. Дарэчы, на мой погляд, за гэта трэба быць удзячнымі Паўлу Паўлавічу.

Еўрарадыё: А можа здарыцца, што без Барадзіна дзве саюзныя дзяржавы ператворацца ў адну?

Аляксандр Фядута: Я думаю, што ні адзін кіраўнік Беларусі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, не дазволіць гэтага. Але на жаль, менавіта пры сённяшніх абставінах і менавіта Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца найбольшай пагрозай у гэтым пытанні. Ён найбольш можа паддацца ціску.

Еўрарадыё: Як Вы лічыце, спадар Барадзін зараз увогуле сыйдзе з палітыкі? І як Беларусь адрэагуе на гэта?

Аляксандр Фядута: Што б мы ні зрабілі – спадар Барадзін адыходзіць. Адыходзяць людзі Барыса Ельцына. І новая каманда цалкам бярэ пад свой уплыў усё тое, што, на яе погляд, ёй належыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі