Футбольныя клубы "Нафтан" і "Віцебск" аштрафавалі за паводзіны балельшчыкаў

Футбольныя клубы "Нафтан" і "Віцебск" аштрафаваныя на 350 тысяч рублёў кожны за паводзіны балельшчыкаў падчас матчу гэтых камандаў 25 кастрычніка ў Наваполацку. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.
На трыбунах балельшчыкі з Віцебску запалілі фаеры, кінулі на бегавую дарожку піратэхнічнае прыстасаванне. Таксама 350 тысяч рублёў штрафу атрымаў гендырэктар магілёўскага "Дняпра" Валерый Стральцоў. Таксама 25 кастрычніка ў матчы з гродзенскім "Нёманам" Стральцоў падчас спынення гульні на 81-й хвіліне пакінуў тэхнічную зону і выйшаў на поле.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі