Футбол, чэмпіянат Беларусі, 10 тур: параза "Партызана" і нечаканая нічыя БАТЭ

У чэмпіянаце Беларусі па футболе 15 траўня адбыліся гульні 10 тура. Цэнтральнымі матчамі тура былі "Шахцёр" (Салігорск) — БАТЭ (Барысаў) і дынамаўскае дэрбі: Брэст супраць Мінска. "Шахцёр", які трымаецца ў турнірнай табліцы на 7 месцы, сустракаўся з лідэрам чэмпіяната — барысаўскім БАТЭ. Клуб з Салігорска напярэдадні страціў галоўнага трэнера — у адстаўку сышоў 68-гадовы Эдуард Малафееў. Тым не менш, у гульні зафіксавана нечаканая нулявая нічыя — чацвертая для БАТЭ ў сёлетнім чэмпіянаце.

Яшчэ дзве гульні 10 тура скончыліся нічыёй. "Нёман" з Гродна ў хатнім матчы разыйшоўся мірам з наваполацкім "Нафтанам". Сайт "Спорт Беларусь" заўважае, што гэта сёмая нічыя "Нёмана" ў 10 матчах чэмпіяната. Таксама ўнічыю — і таксама 0:0 — згулялі бабруйская "Белшына" і "Віцебск".

Мінскае "Дынама" 15 траўня наведалася ў Брэст, каб сустрэцца з мясцовымі аднаклубнікамі. Дзякуючы дублю Дзмітрыя Рэкіша сталічныя футбалісты перамаглі з мінімальным лікам — 1:2.

Футбольны клуб "Мінск" упэўнена перамог сталічны "Партызан" — 3:0.

Магілёўскі "Днепр" у гасцях прайграваў жлдзінскаму "Тарпеда" два мячы. Але каманда сабралася з духам і атрымала валявую перамогу — 2:3. Гэты матч у 10-м туры чэмпіяната краіны стаўся самым выніковым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі