Футбалісты "Рэала" — на каранціне, чэмпіянат Іспаніі прыпынены
![Футбалісты "Рэала" — на каранціне, чэмпіянат Іспаніі прыпынены](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-03-08t220426z_662293335_rc2yff99mwsm_rtrmadp_3_soccer-spain-bet-mad-report.jpg.webp?itok=CVMfdhww)
Футбалісты і баскетбалісты "Рэала" — на двухтыднёвым каранціне, футбольны чэмпіянат Іспаніі прыпынены, як мінімум, на два туры. На такія меры пайшлі пасля таго, як адзін з баскетбалістаў мадрыдцаў захварэў на каранавірус COVID-19. Абедзьве каманды займаліся ў адным трэніровачным цэнтры, таму і былі ўжытыя меры перасцярогі.
Атрымліваецца, што "Рэал" не зможа згуляць 17 сакавіка ў гасцявым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з "Манчэстар Сіці". Верагодна, яго перанясуць на больш позні час. У хатнім паядынку мадрыдцы прайгралі з лікам 1:2.
Nota informativa.
— LaLiga (@LaLiga) March 12, 2020
LaLiga acuerda la suspensión de la competición.
https://t.co/RLVBEU6IUB pic.twitter.com/zd6IPA1Ukv
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.