Футбалістаў львоўскіх "Карпат" навучаць страляць з гранатамёта

Спачатку футбалісты ўскладуць кветкі да помніка Сцяпану Бандэры ("сімвала нацыянальна-вызваленчага руху ўкраінскага народу"), сустрэнуцца з украінскімі ветэранамі, пасля пройдзе прэзентацыя новай чырвона-чорнай формы каманды. Пасля афіцыйных мерапрыемстваў гульцоў "Карпат" павязуць на палігон каля вёскі Старычы.

У заяве футбольнага клуба адзначаецца, што Украіна перажывае цяжкія часы, таму "кожны чалавек павінен умець трымаць у руках зброю і ўмець ёй карыстацца". Вайсковыя інструктары навучаць футбалістаў страляць з аўтаматаў, снайперскіх вінтовак і гранатамётаў.

Фота — Reuters, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі