Футбаліст Аляксандр Глеб злавіў 52-кілаграмовага сома (фота)

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб злавіў 52-кілаграмовага сома. Адбылося гэта нядаўна на рыбалцы, дзе ён быў з сябрамі. "Комсомольская правда в Беларуси" адзначае, што Глеб абнавіў свой асабісты рэкорд (праўда, колькі ён складаў дагэтуль, не паведамляецца). Жадаючых зрабіць фота на памяць з яго здабычай было шмат.

Дарэчы, сом Глеба на 5 кг саступае здабычы Аляксандра Лукашэнкі. У ліпені 2013-га кіраўнік дзяржавы распавёў пра сваю рыбалку на Прыпяці. "Палец сунеш, за палец рыба хапае! Я асабіста... 57 кілаграмаў сома выцягнуў: 57, 24 і 7 кілаграмаў. Тры сома злавіў!", — казаў Лукашэнка. Пачатак яго аповеда ў відэасюжэце — 7.40.

Як выцягнуць сома ў 60 кілаграмаў? (відэа)


Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі