Вы тут

Freedom House: узровень свабоды ў Беларусі — 11 балаў з 100

Над апазіцыянерамі, пратэстоўцамі амаль штодня праходзяць суды / БЕЛТА

Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад "Свабода ў свеце". Беларусь у сёлетнім дакладзе па-ранейшаму знаходзіцца ў пераліку несвабодных краін. Узровень свабоды ў Беларусі — 11 балаў з 100. Наша краіна ў рэйтынгу апынулася на адным узроўні з Узбекістанам, Еменскай рэспублікай і Сектарам Газа. А апошнія дзве знаходзяцца ў стане вайны!

У параўнанні з папярэднім годам рэйтынг свабоды ў Беларусі ўпаў на 8 балаў.

Палітычныя правы ў Беларусі былі ацэнены на 2 балы з 40, грамадзянскія правы — 9 балаў з 60. Незалежнасць судовага працэсу і вяршэнства права ацэньваюцца ў 0 балаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.