Franz Ferdinand запісалі саўндтрэк да "Алісы ў краіне цудаў"

Шатландская рок-каманда Franz Ferdinand узяла ўдзел у запісе саўндтрэка да новага фільма Ціма Бертана "Аліса ў краіне цудаў" па творы Льюіса Кэрала. Як паведамляе New Musical Express, музыкі запісалі кампазіцыю на вершы "The Lobster Quadrille" з кнігі Кэрала (у перакладзе Барыса Заходэра - "Ракавая кадрыля").

Акрамя таго, у стварэнні гукавой дарожкі да фільма Бертана паўдзельнічаў лідэр гурта The Cure Роберт Сміт, які пераспяваў кампазіцыю "Very Good Advice" з дыснэеўскай экранізацыі "Алісы ў краіне цудаў" 1951 года.

Раней ужо паведамлялася, што ў саўндтрэку пад назвай "Almost Alice" таксама з’явіцца песня Аўрыл Лавін і сумесны трэк басістаў амерыканскіх гуртоў Blink-182 і Fall Out Boy Марка Хопуса і Піта Вентца.

Фота: www.kinopoisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі