Французскія навукоўцы: Вірус Зіка можа быць небяспечным для дарослых

Французскія навукоўцы: Вірус Зіка можа быць небяспечным для дарослых

Французскія навукоўцы мяркуюць, што вірус Зіка можа быць небяспечным для дарослых людзей. Раней лічылася, што ён нясе небяспеку для нованароджаных дзяцей, чын маці заразіліся падчас цяжарнасці. У артыкуле, апублікаваным у часопісе New England Journal of Medicine, разглядаецца выпадак, калі вірус знайшлі ў 81-гадовага мужчыны, што трапіў у лякарню пасля круізу па Акіяніі.

У пацыента выявілі менінгаэнцэфаліт. Гэта запаленне галаўнога мозгу, якое можа перакінуцца на спінны і выклікаць паралюш. Навукоўцы мяркуюць, што хваробу справакаваў вірус Зіка.

Адзін з навукоўцаў адзначыў, што гэта першы выпадак выяўлення ў дарослага хваробы, выкліканай, як мяркуецца, вірусам Зіка.

Інфекцыя хутка распаўсюджвацца па краінах Лацінскай Амерыкі. САЗ абвясціла яго пагрозай планетарнага маштабу. Вірус мала вывучаны, таму медыкі не ведаюць, якія захворванні ён можа справакаваць. Лічыцца, што менавіта з-за яго павялічылася колькасць нованароджаных з мікрацэфаліяй — зменшаным мозгам. Вакцыны ад віруса ўсё яшчэ няма.

Асобныя выпадкі ліхаманкі Зіка зарэгістраваныя ва ўсіх частках свету. САЗ не выключае, то ў далейшым маштаб эпідэміі вырасце яшчэ болей, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі