Французскія камуністы мітынгуюць супраць палітыкі Аланда

Камуністы заклікаюць прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда змяніць курс. Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Бастылія, адкуль пасля мітынгу пройдуць шэсцем да плошчы Нацыі, інфармуе РИА Новости.



Сустаршыня “Левага фронту” Жан-Люк Меланшон мяркуе, што французскі прэзідэнт з’яўляецца адной з прычынаў крызісу ў Еўропе, бо ён абараняе інтарэсы акцыянераў і буйнога бізнэсу і падтрымлівае палітыку жорсткай эканоміі на шкоду працоўнаму класу.



Фота: AFP PHOTO/JEAN-FRANCOIS MONIER

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі