Фотакораў замежных СМІ адпусцілі, астатніх затрыманых вязуць у суд

Баранавіцкія міліцыянты адпусцілі фотакарэспандэнтаў замежных агенцтваў Васіля Фядосенку (Reuters) і Віктара Драчова (France press). Дагэтуль на іх склалі пратаколы. У фотакарэспандэнта газеты “Наша ніва” Арсенія Пахомава забралі камеру і дагэтуль трымаюць у аддзяленні міліцыі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Віктар Драчоў. У сваю чаргу Павел Севярынец распавёў, што яго, а таксама некаторых іншых затрыманых вязуць у суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі