Фотафакт: У Празе вандалы напалі на помнік беларускаму асветніку

Помнік першадрукару і асветніку знаходзіцца на Градчанах у чэшскай сталіцы. Ён быў там усталяваны ў 1996 годзе. Радыё Свабода нагадвае, што гэта не першы выпадак вандалізму. Некалькі гадоў таму з помніка Скарыну знікла шыльда з імем першадрукара. Яе давялося аднаўляць намаганнямі пражскіх беларусаў.

Францыск (Францішак) Скарына (каля 1482 г. — каля 1551 г.) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, філосаф. Пераклаў на беларускую мову і выдаў кнігі Бібліі. Памёр у Празе.

Скарына ў 10 разоў папулярнейшы за Лукашэнку

 

Голубеў: Студэнты думаюць, што Скарына прыдумаў Правілы дарожнага руху

 

Фота — Радыё Свабода