Фотафакт: У Маладзечне школьны крос агарадзілі этыкеткамі "Крыніца Моцнае"

Фотафакт: У Маладзечне школьны крос агарадзілі этыкеткамі "Крыніца Моцнае"

1-2 кастрычніка ў Маладзечне праходзіў традыцыйны восеньскі міжшкольны крос, у ім удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Удзельнікі кросу звярнулі ўвагу на незвычайную агароджу аднаго з участкаў. 11-класнік Антон нават сфатаграфаваў яе і выклаў здымак у суполку Маладзечна live.

"Там не паўсюль так было. Толькі прыкладна 60 метраў такой стужкі выкарысталі. Рэшта — звычайная будаўнічая. Чаму менавіта "Крыніца", я не ведаю. У Маладзечна свой піўзавод. Гэтая стужка, відаць, мацнейшая. А магчыма, проста грошай не хапіла і такім чынам вырашылі сэканоміць", — расказвае ён Еўрарадыё.

У Маладзечанскім райвыканкаме Еўрарадыё гісторыю з "піўной" стужкай на дзіцячым свяце патлумачыць не змаглі. Начальніцы аддзела адукацыі, спорту і турызму не аказалася на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі