Фотафакт: у Магілёве агітуюць аддаваць дзяцей у беларускія класы

Фотафакт: у Магілёве агітуюць аддаваць дзяцей у беларускія класы

У Магілёве адчыняюцца два першыя класы з беларускай мовай навучання (у СШ № 1 у цэнтры горада і ў № 34 — у магілёўскім Задняпроўі). Таварыства беларускай мовы агітуе мясцовых жыхароў аддаваць туды дзяцей. У горадзе з'явіліся адпаведныя лістоўкі, інфармуе Радыё Свабода.

Абвесткі пра набор беларускамоўных першакласнікаў разава з'явіліся ў гарадскіх газетах і на інфармацыйных стэндах у фае школ ў чэрвені. На мясцовым тэлебачанні быў паказаны агітацыйны ролік. Актывісты ТБМ перакананыя, што гэтых захадаў не дастаткова, каб бацькі пачалі аддаваць дзяцей у беларускія класы. Таму і з'явіліся лістоўкі.

На сённяшні дзень у Магілёве існуе толькі адзін клас з беларускай мовай навучання. У ім вучыцца адна школьніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі